Сезон 2021
Марта і яе мара пра снег
Марце так хочацца ляпіць снегавікоў і гуляць у снежкі! Аднак зіма спазняецца, і на дварэ — толькі лужыны і гразюка. Вядома, вешаць нос не варта, бо калі моцна пра нешта марыш, то мара абавязкова спраўдзіцца. Толькі асцярожна: часам гэта прыводзіць да нечаканых наступстваў... Калі ў горадзе пачынаецца самы грандыёзны ў свеце снегапад, Марта і яе новыя сябры мусяць разабрацца, хто ці што за гэтым стаіць. І запомні: галубы на падаконні — прыкмета таго, што цябе чакаюць неверагодныя прыгоды.
Русалка
Той, хто цікавіцца рэальным і фантастычным, знойдзе ў гэтай кнізе і цікавыя гісторыі, і незвычайных герояў. Для вострасюжэтных фантастычна-містычных апавяданняў Алеся Якімовіча характэрны яркія вобразы, прадуманая кампазіцыя, нечаканыя павароты падзей. Многія канфлікты нагадваюць сённяшняе жыццё. Кніга адрасуецца падлеткам.
Жэтон на метро
Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Афганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера" (паводле апошняга на "Беларусьфільме" зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых. У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.
Вольны горад
Сонца толькi пачало ўзыходзiць, калi Вандроўнiк ступiў на дарогу, якая вядзе да Вольнага горада. Ён выйшаў з лесу i накiраваўся да месца, пра якое чуў увесь свет, але ў iснаванне якога верылi далёка не ўсе. Стаць жыхаром Вольнага горада было не складана. Калi чалавек быў добрасумленны, без прымхаў i меў прафесiю цi жадаў авалодаць якой-небудзь, ён заўсёды атрымлiваў запрашэнне. Менавiта на гэтых трох простых рэчах трымалася месца, якое ўвесь час прываблiвала да сябе шмат людзей. Вандроўнiк таксама хацеў стаць часткай гэтага чароўнага грамадства, дзе кожны дапамагаў адзiн аднаму i дзе самай вялiкай каштоўнасцю было сумленне...
Пімкі
Ці даводзілася вам трапляць у казку? Не праз мастацкія творы, а ў сапраўдную казку, што ажывае вакол? Гэта гісторыя пра тое, як цмокі, багнікі, цудадзейныя прадметы ці неверагодныя з’явы пачынаюць існаваць побач з вамі. І найперш, гісторыя пра тых, хто прагне бачыць, адчуваць і мысліць інакш. Хто праз гэта намагаецца не проста здабыць, але пабудаваць, выгадаваць свабоду для сябе і ў сабе.
Нарысы сучаснага краязнаўства
Філосаф Бертран Расел казаў, што сталы за нашай спінай могуць ператварыцца ў кенгуру, а мы таго й не ўбачым, але ж верым, што не ператвараюцца, бо такія законы. Гэтая кніжка пра тое, што ў нас сталы могуць ператварацца ў кенгуру прама перад вачыма. А яшчэ пра тое, як можна з гэтым жыць. А таксама пра зайцоў, баброў і міністраў адукацыі. Ну і пра бімбер, вядома ж.
2 Месца
Сезон 2021
Райцэнтр
Гэтыя тэксты — спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і назіральніца, і ўдзельніца, і нястомная калекцыянерка штодзённага цуду. Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае…
Беларускі палкоўнік. Кніга 2
Другая кніга рамана "Беларускі палкоўнік" - гэта працяг гісторыі магілёўскага шляхціца Канстанціна Паклонскага. Дзеяньне адбываецца ў час "крывавага патопу" 17 стагодзьдзя. На старонках кнігі ажываюць вядомыя гістарычныя постаці, а падзеі разгортваюцца ў Магілёве, Крычаве, Горадні і Новым Быхаве. Каханьне і здрады, вера ў Бога і інтрыгі, вайна і прага міру, расчараванасьць і надзея - усё гэта вымагае няпростых рашэньняў, якія давядзецца прымаць галоўнаму герою...
Беларусалім. Сэрца святла
"Беларусалім. Сэрца святла" - працяг бэстсэлера Паўла Севярынца "Беларусалім. Золак" (2017).
Вострасюжэтны раман пра канец свету, які пачынаецца ў Беларусі. Каханне, змаганне, здрада, нянавісць і вера па-беларуску - у цэнтры ўсеагульнай увагі ў апошнія часы чалавецтва. Тэкст напоўнены біблійнымі алегорыямі, схаванымі квэстамі і асацыяцыямі з гісторыі Беларусі.
Пацалаваць Фідэля
Кнігу прозы Уладзіміра Сіўчыкава склалі дасціпныя і фрывольныя тэксты, іранічна-займальныя і лёгка чытэльныя жыццёвыя показкі, а часам і трагікамічныя гісторыі ды фацэцыі, а таксама нататкі пра айчынныя ды заакіянскія вандроўкі.