Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.
Мэты Прэміі
- вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
- ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
- спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.
Навіны
-
Абвяшчаем збор заявак на галоўную беларускую літаратурную прэмію!
-
Беларусь у перакладзе: размова пра шлях да чытача
-
Публікацыі пра шорт-лістараў ад партнёра прэміі Гедройця Reform.news
-
Буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 14-га сезона
-
Пяць спосабаў жыць у словах: ад гісторыі да рубікона праз геаграфію, памяць і суб’ектнасць. Маналогі шортлістараў
-
Фінал прэміі Гедройця: вяртанне з занзібараў. Фотасправаздача з цырымоніі
Журы
Алесь Пашкевіч
Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст
Анжэла Мельнікава
Літаратуразнаўца, прафесарка кафедры беларускай літаратуры, доктарка філалагічных навук
Наста Грышчук
Літаратурны крытык, журналіст
Максім Жбанкоў
Публіцыст, кінакрытык, культурны аналітык, журналіст
Сяргей Дубавец
Пісьменнік, рэдактар
