Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.
Мэты Прэміі
- вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
- ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
- спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.
Фотасправаздача: у Гданьску ўганаравалі пераможцаў прэміі Гедройця за 2023 год
Навіны
- Абвяшчаем збор заявак на галоўную беларускую літаратурную прэмію!
- Беларусь у перакладзе: размова пра шлях да чытача
- Публікацыі пра шорт-лістараў ад партнёра прэміі Гедройця Reform.news
- Буктрэйлеры да кніг з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 14-га сезона
- Пяць спосабаў жыць у словах: ад гісторыі да рубікона праз геаграфію, памяць і суб’ектнасць. Маналогі шортлістараў
Журы 2023
Андрэй Хадановіч
Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Катажына Дрозд-Урбаньска
Беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Ціхан Чарнякевіч
Літаратар, крытык, галоўны рэдактар сайта bellit.info
Ева Вежнавец
Пісьменніца
Сяргей Кавалёў
Літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар навуковага часопіса «Studia Białorutenistyczne»
