Прэмія Ежы Гедройця – 2016
Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.
Мэты Прэміі
- вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
- ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
- спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.