Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.
Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН» і Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў».
Мэты Прэміі
- вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
- ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
- падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
- спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.
Хто такі Ежы Гедройць і якая яго роля ў беларускай культуры? Артыкул пра патрона прэміі чытайце тут.
СЕЗОН 2026
(за творы 2025 года)
-
Далучайцеся да свята беларускай літаратуры 7 лістапада ў Гданьску!
-
Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года
-
Абвешчаны доўгі спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года
-
Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую беларускую кнігу 2025 года
-
Абвяшчаем збор заявак на галоўную беларускую літаратурную прэмію!
ЖУРЫ ПРЭМІІ
Сяргей Календа
Пісьменнік, культуролаг, рэдактар, аўтар кніг кароткай прозы, казак і рамана.
Сяргей Дубавец
Беларускі журналіст і літаратар, лаўрэат прэміі Гедройця мінулага года.
Яанна Бэрнатовіч
Перакладчыца, рэдактарка і літаратуразнаўца. Сярод яе перакладаў многія творы беларускай літаратуры, якія яна адкрывае польскаму чытачу.
Сяргей Кавалёў
Беларускі драматург, крытык, паэт, літаратуразнаўца. Доктар філалагічных навук.
Ганна Янкута
Пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца, аўтарка твораў для дзяцей і дарослых, шматлікіх артыкулаў і эсэ пра літаратуру і фемінізм.
