Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

 

Хто такі Ежы Гедройць і якая яго роля ў беларускай культуры? Артыкул пра патрона прэміі чытайце тут.

 

СЕЗОН 2014

(за кнігі 2013 года)

За НАВІНАМІ прэміі сачыце тут.

Лаўрэаты 2014

Хвілінка: Тры гісторыі
1 Месца
Шклатара
2 Месца
Багун
3 Месца