Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

 

Хто такі Ежы Гедройць і якая яго роля ў беларускай культуры? Артыкул пра патрона прэміі чытайце тут.

 

СЕЗОН 2019

(за кнігі 2018 года)

За НАВІНАМІ прэміі сачыце тут.

Лаўрэаты 2019

Libido
1 Месца
Поўня
2 Месца
Садомская яблыня
3 Месца

Кароткі спіс

Доўгі спіс

Поўны спіс

Журы

Максім Жбанкоў

Максім Жбанкоў

Публіцыст, кінакрытык, культурны аналітык, журналіст
Анжэла Мельнікава

Анжэла Мельнікава

Літаратуразнаўца, прафесарка кафедры беларускай літаратуры, доктарка філалагічных навук
Алесь Пашкевіч

Алесь Пашкевіч

Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст