Выдавецтва "Медысонт"

Вольны горад

Сонца толькi пачало ўзыходзiць, калi Вандроўнiк ступiў на дарогу, якая вядзе да Вольнага горада. Ён выйшаў з лесу i накiраваўся да месца, пра якое чуў увесь свет, але ў iснаванне якога верылi далёка не ўсе. Стаць жыхаром Вольнага горада было не складана. Калi чалавек быў добрасум­ленны, без прымхаў i меў прафесiю цi жадаў авалодаць якой-небудзь, ён заўсёды атрымлiваў запрашэнне. Менавiта на гэтых трох простых рэчах трымалася месца, якое ўвесь час прываблiвала да сябе шмат людзей. Ван­дроўнiк таксама хацеў стаць часткай гэтага чароўнага грамадства, дзе кожны дапамагаў адзiн аднаму i дзе самай вялiкай каштоўнасцю было сумленне...