Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

Лаўрэаты 2020

Тантамарэскі
1 Месца
Песня пра Цімура
2 Месца
Калядны стол. Некулінарная кніга
3 Месца

Кароткі спіс

Доўгі спіс

Поўны спіс

Журы

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Паэт, перакладчык, літаратуразнаўца
Наста Грышчук

Наста Грышчук

Літаратурны крытык, журналіст
Максім Жбанкоў

Максім Жбанкоў

Публіцыст, кінакрытык, культурны аналітык, журналіст
Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч

Літаратар, крытык, галоўны рэдактар сайта bellit.info