Скончыў філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры ім. У 2002 - 2010 гадах - старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2010 года - першы намеснік старшыні.
Аўтар кніг: “Нябесная сірвента. Вершы” (1994), “Пляц Волі. Раман-дакумент” (2001), “Круг. Раман-біяграфія” (2006), “Майдан волі. Роман-хроніка” (2008), “Сімъ побѣдиши” (2012), “Карусь Каганец. Кроў з крыві беларуса…” у серыі “100 выдатных дзеячоў беларускай культуры” (2013), “Рух” (2015).
Вершы і проза перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы.