Там, дзе сэрца
Гэта кніга вершаў. І прозы.
Бо, напэўна, у жыцці так і бывае: вершы мяшаюцца з прозай,
праўда з выдумкай, радасць з сумам.
З драбочкаў успамінаў выкладзена каляровая мазаіка — вершамі і сціслымі празаічнымі замалёўкамі. Можа быць, асобныя драбочкі прыгадаеце як нешта сваё, перажытае. Можа быць, у асобных пазнаеце сябе. А можа, і не.
Тэксты тут — быццам дзверы кватэр у шматпавярховіку. За кожнай — свая гісторыя. Нечы дом.