Выдавецтва "Кнігазбор"
1 Месца
Сезон 2015
2 Месца
Сезон 2015
1 Месца
Сезон 2019
3 Месца
Сезон 2018
3 Месца
Сезон 2022
Харунжы. Verbera Ventorum
... 1605 год. Зноў нашыя землі становяцца эпіцэнтрам войнаў, вялікіх і малых. Бязладдзе пануе і ў самой краіне. Кожны магнат бароніць адно свае інтарэсы, Жыгімонт Ваза забыўся на абяцанні, народ стаміўся везці на сваім карку шляхту і духавенства, а кожны з вернікаў славіць толькі сваю ісціну і гатовы забіць за яе.
Малады харунжы Стэфан Тацэвіч апынаецца ў самым віры загадкавых і невытлумачальных для яго падзей, дзе і змова супраць кароны, і тайнапіс, і шпіёны, і нявыкрытыя забойствы, шабашы і самае сапраўднае паляванне на ведзьмаў.
Ці магчыма вырашыць, якому богу маліцца, каб застацца жывым? Што і каго бараніць найперш - Айчыну, сяброўства ці каханую жанчыну? Каму верыць, каб не быць прададзеным?
І як урэшце жыць на роднай зямлі, якую наскрозь працінаюць ліхія вятры з усіх бакоў свету?..
Паўзмоўча
Паўзмоўча?
Чаму на старонках няма нумароў? Дзеля чаго след застаецца пустым? Ці расказвае кніга толькі пра чалавека, прапануючы рухацца скрозь гульню ў словы? Як перакрыжоўваюцца формы ценяў на дрэвах, камянях і паперы з пошукам працягу ў апошняй кропцы? Куды знікае чалавек і навошта яго знаходзіць? Ці з’яўляецца адказ адзіным водгукам на пытанне? Адкуль пачынаецца кніга?
Працягваем?