Гульні Цырцэі

Ворша, 1920 год. Забіты стары князь Друцкі, а ягоныя каштоўнасці зніклі. Шукае іх малады чэкіст Раман Васільчук, якому дапамагае былы следчы Павел Дадэрка. Тым часам навокал успыхваюць сялянскія бунты і рабочыя паўстанні, дзейнічаюць рабаўнікі-анархісты, шпіёны Пілсудскага і секс-шантажысты з дома цярпімасці… А паралельна даросламу свету ўзнікае дзіцячае каралеўства з сапраўдным імператарам. Але яно таксама аказваецца ўцягнутае ў жорсткае дарослае супрацьстаянне.

Глядзець эфір з фіналістам прэміі Гедройця – Зміцер Дзядзенка на Еўрарадыё

Чытаць рэцэнзію журы на кнігу: «Прывет з Пацыянаўскай, альбо людзі ператвараюцца ў свіней»

Чытаць артыкул праекта Reform.news “Культурны фронт” – Фіналісты Прэміі Гедройця. «Гульні Цырцэі»: рэтра-крымінал з атмасферай аршанскага нуару