Творы, што складаюць кнігу «Усмешка анёла», змушаюць думаць,перажываць, хвалявацца і разважаць. Аўтар размаўляе з чытачом шчыра і пранікнёна, ён здольны паказаць выключнае душэўнае хараство, непераможную красу і гаючую моц найдалікатных чалавечых пачуццяў. Суладдзе простага і арыгінальнага, будзённага і высокага ў творах Міколы Ільючыка нікога не пакіне абыякавым. Чытайце — і вам абавязкова ўсміхнецца анёл.