У рамане «Распад», які даў назву гэтай кнізе, падзеі разгортваюцца ў апошні год перабудовы і ў першыя месяцы незалежнай Беларусі. Цяжкі час перажывала вялікая краіна — СССР. Перабудова, на якую ўскладалі вялікія надзеі, зайшла ў тупік. Народ расчараваўся, улада страчвала давер людзей. I ў выніку 19 жніўня 1991 года ў Маскве грымнуў путч — на вуліцы сталіцы выйшлі танкі.
Аўтар імкнецца раскрыць сутнасць падзей пераломнага часу, паказвае чалавека ў складаных абставінах, у якіх праяўляецца яго сапраўдная існасць.
