Выдавецтва «Вясна»
Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода
Выдавецтва «Вясна» 2024
Аляксандар Лукашук узначальваў Беларускую службу Радыё Свабода з 1998 да 2023 году і расказвае, як рабілася Свабода, што яна рабіла з аўдыторыяй, журналістамі і зь ім самім. Трыццаць год на Свабодзе аўтар адчувае як адзін дзень, таму храналёгія кнігі не каляндарная, а танцавальная: крок наперад — два назад, направа — налева, уцёкі…
Стагоддзе НН
Выдавецтва «Вясна» 2024
Аўтар пра кнігу:
«Кніга выбраных эсэ распавядае пра стагодзьдзе паміж „Нашай Нівай” і „Нашай Нівай“, у якім дзейнічаюць: Янка Купала — чараўнік на фабрыцы маскульту, Абдзіраловіч пад псэўданімам Канчэўскі, Васіль Быкаў — пісьменьнік экзыстэнцыйнай нявыкруткі, Ікар, якому крылы разбурыла сонца, а яшчэ: нянавісьць, якая стала любоўю, прыцягальная Амэрыка, беларускія масоны, татары, габрэі, шляхта — ад менскіх каранёў да віленскага паветра, ад палітыкі да культуры, ад нараджэньня да пахаваньня Солжа…»
Занзібар. Сталенне маладой душы
Выдавецтва «Вясна» 2024
«Занзібар. Сталенне маладой душы» — кніга, у якой асабістая гісторыя ператвараецца ў мазаіку з мноства жыццяў, сцэн, пачуццяў і сюжэтаў. Аўтар вандруе праз час і прастору, праз каханне, сяброўства, сустрэчы і страты, ствараючы прастору для счытвання сябе без самапрэзентацыі. Гэта сталенне без школьнай маралі — праўдзівае, дынамічнае і глыбока чалавечае.