Выдавецтва «Gutenberg Publisher»
Залатое зерне
Зборнік казак, які вы трымаеце ў руках, — гэта легенды і павер’і, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне ў маёй сям’і. Гісторыі, пачутыя ў маленстве ад вясковых бабуль і дзядуль, натхнілі мяне на напісанне гэтай кнігі.
Беларуская вёска — сапраўдны рэлікт старадаўніх уяўленняў і звычак нашых продкаў. Магчыма, сёння гэта здаецца дзіўным, але нават у самым канцы ХХ стагоддзя сярод вясковых людзей на Лідчыне існавала (і працягвае існаваць!) шмат забабонаў і вераванняў, якія сваімі каранямі сягаюць у дахрысціянскія часы. Напрыклад, мая бабуля Юзэфа была ўпэўнена ў тым, што яе суседка па хутары наводзіць чары і крадзе ў кароў малако. А бабуля Галя пераконвала, што рапуха, якая забралася ў хату, — праяўленне нячыстай сілы, і каб адвесці няшчасце, трэба яе спаліць у печцы.
Усе гэтыя гісторыі я не забыў і пераказаў сваім чытачам. — З прадмовы Аўтара.
Стрыжэ і піша
«Стрыжэ і піша» – гэта некалькі дзясяткаў камічных, а часам сумных і нават жахлівых гісторый з працоўнага досведу цырульніка.
Пісьменнік некалькі гадоў запісваў цікавыя гісторыі, героем якіх быў ён сам, а таксама яго кліенты і кліенткі.
Паколькі ніхто не браў з аўтара прысягі захоўваць таямніцы, ён расказвае ўсё як ёсць.
Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме
Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.
Самы цымус: смакі і водары беларуска-габрэйскай кухні
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі: селяніна, пана, местачковага рамесніка і гандляра. Як такое магчыма?
А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.
Пра самы цымус.
15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.
Круглая Square: Іранічны жыццяпіс чалавека і імперыі
Іранічны жыцьцяпіс чалавека і імпэрыі.
«Гэты раман – нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, – не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!» – Уладзімір Арлоў.
«Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy
Новая кніжка Сяргея Календы пра штодзённае жыццё малога Томчыка і яго сям’і ў духу Мантэсоры: перадусім павага і ўвага да патрэбаў і стану дзіцяці. Томчык гуляе, выбірае цацкі, плача ад стомы, гуляе ў хованкі і шукае мора – у кожным моманце свайго жыцця ён сустракае спрыянне і падтрымку з боку дарослых.
Кніга праілюстраваная Марыяй Шэндзель.
Джа: Легенда аб забраным сэрцы
Гісторыя пра дыназаўра Джа, які збіраў дзівосныя рэчы: пёркі, ракушкі, камяні. Яго родны востраў захапілі жорсткія монстры, якія занялі найлепшыя для пражывання мясціны і забаранілі памятаць пра мінулае. Аднак жа Джа паміж спакоем і змаганнем выбраў барацьбу, і ўрэшце захопнікам давялося хавацца па слізкіх норах.
Мастак кнігі Багдан Даўгяла.