2 Месца Сезон 2025
Перамена месцаў

Перамена месцаў

Беларусь, 2017 год. У новым цягніку, які рушыць зь Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзьве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся ня толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані зь вёскі Алешнікі належыць ісьці ў суд у статусе судзьдзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камэдыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыцьцю?

Глядзець эфір з фіналісткай прэміі Гедройця – Югася Каляда на Еўрарадыё

Чытаць рэцэнзію журы на кнігу “Перамена месцаў”: «Люстэрка з пырскамі зубной пасты»

Чытаць артыкул праекта Reform.news “Культурны фронт” – Фіналісты Прэміі Гедройця. «Перамена месцаў» Югасі Каляды: камедыя інтрыгі, якая абернецца палітычнай драмай

Буктрэйлер да кнігі: