Камень Вавілонскай вежы
«Так бывае, суіснуеш з суайчыннікам амаль у адным часе, а як бы не бачыш яго. Бо не перасёкся неяк, не перакрыжаваўся раней лёсамі. Шкада, а можа так і трэба. Уладзімір Мароз – адметны беларускі кінадакументаліст, нацыяналіст беларускі, пісьменнік. Крыху старэй за мяне. Але сталіца 1970-х, рэстаран «Патсдам» і звязаны з ім сюжэт ягонай аповесці «Камень вавілонскай вежы» – гэта амаль роднае» – Валерый Герасімаў.