«Хлопчык Томчык = Tomčyk the Boy
Новая кніжка Сяргея Календы пра штодзённае жыццё малога Томчыка і яго сям’і ў духу Мантэсоры: перадусім павага і ўвага да патрэбаў і стану дзіцяці. Томчык гуляе, выбірае цацкі, плача ад стомы, гуляе ў хованкі і шукае мора – у кожным моманце свайго жыцця ён сустракае спрыянне і падтрымку з боку дарослых.
Кніга праілюстраваная Марыяй Шэндзель.