Прэмія Ежы Гедройця – 2025

Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН» і Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў».

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

 

За НАВІНАМІ прэміі сачыце тут.

Хто такі Ежы Гедройць і якая яго роля ў беларускай культуры? Артыкул пра патрона прэміі чытайце тут.

Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця адбылася 15 ЛІСТАПАДА Ў ГДАНЬСКУ.

Фінал прэміі Гедройця: вяртанне з занзібараў. Фотасправаздача з цырымоніі

Чытаць фотасправаздачу: Фінал прэміі Гедройця: вяртанне з занзібараў.

 

Навіны