Прэмія Ежы Гедройця – 2024

Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

  

Цырымонія ўручэння прэміі імя Ежы Гедройця адбудзецца ў Гданьску 26 лістапада. Падрабязней пра цырымонію чытайце тут (w języku polskim przeczytacie tutaj). Таксама можна паглядзець трансляцыю з цырымоніі і пачытаць вялікі артыкул-справаздачу.

Буктрэйлеры да кнігаў з кароткага спіса прэміі імя Ежы Гедройця 13-га сезона. 

Рэцэнзіі сябраў журы на кнігі з кароткага спіса вы знойдзеце тут.

Хто такі Ежы Гедройць і якая яго роля ў беларускай культуры? Артыкул пра патрона прэміі чытайце тут.

Навіны