Прэмія Ежы Гедройця – 2023

Прэмія Ежы Гедройця – 2023

Найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Мэты Прэміі

  • вызначэнне найлепшых празаічных кніг на беларускай мове;
  • ушанаванне памяці Ежы Гедройця – публіцыста, палітыка, паслядоўнага прыхільніка добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой, Украінай;
  • падтрымка актуальных беларускіх пісьменнікаў, спрыянне выхаду іх творчасці на міжнародны ўзровень;
  • спрыянне паглыбленню польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры ў Беларусі і Польшчы.

Фотасправаздача: у Гданьску ўганаравалі пераможцаў прэміі Гедройця за 2023 год

Лаўрэаты 2023

У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы
1 Месца
Пасажыры карабля Тэсэя
2 Месца
Шэпт
3 Месца

Кароткі спіс 2023

Доўгі спіс 2023

Поўны спіс 2023

Журы 2023

Андрэй Хадановіч

Андрэй Хадановіч

Паэт, перакладчык, эсэіст і выкладчык літаратуры, аўтар дзесяці кніг паэзіі і аднаго зборніка вершаў для дзяцей
Катажына Дрозд-Урбаньска

Катажына Дрозд-Урбаньска

Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, ад'юнкт кафедры беларусістыкі факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Ціхан Чарнякевіч

Ціхан Чарнякевіч

Літаратар, крытык, галоўны рэдактар сайта bellit.info
Ева Вежнавец

Ева Вежнавец

Пісьменніца
Сяргей Кавалёў

Сяргей Кавалёў

Літаратуразнаўца, крытык, драматург, прафесар, загадчык кафедры славянскага літаратуразнаўства Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай