Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры, скончыў факультэт журналістыкі БДУ.
Аўтар кніг “Практыкаванні”, “Дзёньнік прыватнага чалавека”, “Русская книга”, “Вострая Брама”, "Вершы", "Як. Азбука паводзінаў", "Майстроўня", "Errata", "Сіні карабель у блакітным моры плыве", "Д'ябал запрэжаны ў плуг", “Тантамарэскі”.
Лаўрэат прэмій імя Алеся Адамовіча (1998), “Гліняны Вялес” (2005), імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў (2015), “Залаты апостраф” (2015). У 2020 годзе стаў пераможцам прэміі Гедройця за кнігу “Тантамарэскі”.
Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газеце «Гомельская праўда», самавыдавецкім друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987–1990), галоўны рэдактар газет "Свабода" (1990) і «Наша Ніва» (1991–2000), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000–2001). Працуе рэдактарам кніг.